Кожную трэцюю нядзелю чэрвеня ў многіх краінах свету адзначаецца Міжнародны Дзень бацькі. У нас гэтае свята пакуль не набыло статус афіцыйнага, але гэта не замінае нам ад усёй душы віншаваць нашых цудоўных мужчын, якіх лёс узнагародзіў вялікай адказнасцю, непараўнальнай радасцю і асаблівым статусам – званнем бацькі.

Кожную трэцюю нядзелю чэрвеня ў многіх краінах свету адзначаецца Міжнародны Дзень бацькі. У нас гэтае свята пакуль не набыло статус афіцыйнага, але гэта не замінае нам ад усёй душы віншаваць нашых цудоўных мужчын, якіх лёс узнагародзіў вялікай адказнасцю, непараўнальнай радасцю і асаблівым статусам – званнем бацькі.

Галоўнае прызванне мужчыны – усё ж не бізнес і кар'ера, а сям'я і бацькоўства. Той мужчына, які гэта разумее і прымае – па-сапраўднаму рэалізаваны і шчаслівы.

Перафразіруючы вядомую прыказку - «да бацькоўства ўсе узросты пакорныя».

А што ж у нас на лепельшчыне? За апошнія пяць гадоў самым маладым бацькам стаў 17-гадовы хлопец, а самым узроставым – 54-гадовы мужчына.

Сярэдні ўзрост, калі мужчына становіцца бацькам – 29 гадоў, самая вялікая колькасць татаў – ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў. Гэта чакана, паколькі менавіта ў гэтым узросце маладыя людзі часцей за ўсё пачынаюць задумвацца пра будучыню сваёй сям'і і працяг свайго роду.

Статус шматдзетных нашых мужчын не палохае: з 2015 года шчаслівымі бацькамі траіх дзяцей сталі 347 мужчын, чацвёра дзяцей нарадзілася ў 70 татаў, 23 чалавекі ганарліва назвалі сябе бацькамі пяцярых дзяцей, а трое лепельскіх татаў бязмерна шчаслівыя сваімі шасцю дзецьмі, а ў аднаго таты – не паверыце – сёмыра дзяцей! Прычым самы малодшы дзіця з'явіўся на свет праз 19 гадоў пасля нараджэння самага старэйшага.

Як вядома, не заўсёды дзеці нараджаюцца ў шлюбе. Часам маладыя бацькі, не жадаючы рэгістраваць свае адносіны, устанаўліваюць бацькоўства. Сярэдні ўзрост такіх татаў – 34 гады. Аднак колькасць заяў на ўстанаўленне бацькоўства з году ў год падае. Так, калі ў 2013 годзе у раёне зарэгістравалі 122 устанаўленні бацькоўства, то ў апошнія пару гадоў гэтая лічба не перавышае 40 заяў. Гэта кажа пра тое, што бацькі сталі больш адказна ставіцца да планавання сям'і і з'яўлення дзяцей.

Прызнаць народжанае дзіця сваім ніколі не позна. Часам бацькоўства устанаўліваюць ужо пасля дасягнення дзіцем паўналецця. Так, адзін з бацькоў “саспеў” да афіцыйнага прызнання сябе бацькам свайго дарослага 25-гадовага

дзіця толькі ў 66 гадоў. Але гэта, хутчэй, выключэнне з правілаў.

Жадаем нашым мужчынам быць не проста бацькам для сваіх дзяцей, а лепшым сябрам, настаўнікам і арыенцірам па жыцці!

 

Алена Бельская