25 ліпеня ў Лепельскім РАНС адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню 163-й гадавіны Дня пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. Са словамі віншавання і падзякі перад асабовым складам аддзела выступілі: намеснік старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Шыдлоўскі Аляксандр Аляксандравіч, старшыня савета ветэранаў пажарнай службы Лепельскага раёна Пшэнка Дзмітрый Мікалаевіч, пракурор Лепельскага раёна Несцярэнок Алег Альбінавіч.

Пасля завяршэння віншаванняў запрошаных гасцей, да асабовага складу звярнуўся начальнік Лепельскага РАНС Валянцін Эдуардавіч Ловец, які падзякаваў работнікаў за службу, пасля чаго найбольш годныя атрымалі заслужаныя ўзнагароды і граматы. У завяршэнні ўрачыстага мерапрыемства з напутлівым словам да ратавальнікаў раёна звярнуўся Аляксандравіч Іван Данілавіч, ветэран, які прысвяціў 39 гадоў свайго жыцця пажарнай справе Лепельшчыны. Пажадаў моцнага здароўя, цвёрдасці духу, поспехаў у нялёгкай працы ў барацьбе з пажарамі. Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай.