25 ліпеня – Дзень пажарнай службы, гэта свята, якое прысвечана героям, якія ўмеюць пакораць стыхію, ствараць заслон надзвычайным сітуацыям!
25 ліпеня – Дзень пажарнай службы, гэта свята, якое прысвечана героям, якія ўмеюць пакораць стыхію, ствараць заслон надзвычайным сітуацыям! Людзі гэтай адважнай і мужнай прафесіі ствараюць вакол нас надзейную апору і прыносяць супакаенне ў нашы сэрцы і сем'і.
Прафесія ратавальніка - адна з самых шляхетных і самаадданых. Гэта – прафесіяналізм, гонар і адвага.
Так, 23 ліпеня ў 9.00 ва Упраўленні МНС па Лепельскім раёне адбудзецца урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму знамянальнаму дню.
Запрашаем усіх неабыякавых прыняць удзел.