Панавала па-сапраўднаму цёплая і душэўная атмасфера.
З глыбокай удзячнасцю і павагай павіншавалі старэйшае пакаленне - нашых мудрых і дарагіх пенсіянераў.
Ім былі ўручаны памятныя сувеніры ад дэпутатаў сельскага Савета і салодкія падарункі ад прафсаюза сельгаспрадпрыемства "Пражэктар-агра", дзе для многіх з іх прайшлі гады працоўнай дзейнасці...
Асаблівы настрой святу стварылі работнікі Цэнтра культуры і вольнага часу, выканаўшы народныя песні...
Ад усёй душы дзякуем нашых ветэранаў за іх неацэнную працу і мудрасць, якія заклалі аснову для нашага агульнага росквіту.
Ваша здароўе і дабрабыт - наш галоўны прыярытэт.