Святочным мерапрыемствам завяршылася ў Лепельскім раёне рэспубліканская прафілактычная акцыя «Моладзь за бяспеку!», прымеркаваная да Дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

Урачыстае мерапрыемства праходзіла ў ДУА «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля». Тут сабраліся самыя ініцыятыўныя хлопцы, тыя, каму неабыякавая і цікавая дзейнасць арганізацыі.

На рахунку ў актывістаў шмат добрых спраў, перамог на раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах.

Пад апладысменты залы з рук намесніка начальніка Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Хацкевіча Міхаіла Міхайлавіча самыя актыўныя члены Лепельскага раённага аддзялення БМАГАРП, а таксама прадстаўнікі адукацыі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.

Далей усіх удзельнікаў мерапрыемства чакала святочная праграма, якая пачалася з прагляду відэафільма пра тое, як прайшоў 2019 год для Лепельскага раённага аддзялення БМАГАРП.

Для юных гасцей свята актывісты маладзёжнай арганізацыі арганізавалі і правялі віктарыну з падарункамі ад Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Галоўнай падзеяй дня стала прысвячэнне ў рады БМАГАРП новых хлопцаў.

Сёння маладзёжны рух юных ратавальнікаў-пажарных набірае моц і аб'ядноўвае хлопчыкаў і дзяўчынак, якія разам з работнікамі МНС выступаюць за бяспеку жыццядзейнасці і заклікаюць усіх дарослых і дзяцей жыць, выконваючы правілы бяспекі.