14 верасня, Верхнядзвінск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык не выключае, што ў Беларусі можа з'явіцца яшчэ адно прафесійнае свята - Дзень следчага. Пра гэта ён паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Паводле яго слоў, работнікі і ветэраны следчых падраздзяленняў праваахоўных органаў не раз выказвалі меркаванне аб неабходнасці адзначаць прафесійнае свята следчых. "Магчыма, што гэта свята калі-небудзь з'явіцца. Але маё цвёрдае перакананне - гэта свята трэба заслужыць. Будзе эфектыўнай наша праца, з'явіцца падстава для свята", - сказаў ён. Указ аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь быў падпісаны 12 верасня 2011 года, што паклала пачатак карэннай рэформе беларускай праваахоўнай сістэмы.-0-

БЕЛТА