19 студзеня – Дзень ратавальніка, гэта свята, якое прысвечана героям, якія ўмеюць пакараць стыхію, ствараць заслон надзвычайным сітуацыям! Людзі гэтай адважнай і мужнай прафесіі ствараюць вакол нас надзейную апору і прыносяць супакаенне ў нашы сэрцы і сем'і.

Прафесія ратавальніка - адна з самых шляхетных і самаадданых. Гэта – прафесіяналізм, гонар і адвага. Дзень ратавальніка – гэта дзень чалавека, які цаной свайго жыцця, часцяком ратуе іншае.

Так, 19 студзеня ў Лепельскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылося урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму знамянальнаму дню. Павіншаваць ратавальнікаў і выказаць падзяку за службу людзям, якія ахоўваюць Лепельшчыну ад надзвычайных сітуацый, прыйшоў намеснік старшыні  райвыканкама Віктар Азаронак.

 Першы намеснік начальніка Лепельскага раённага аддзела па НС Іваноў Уладзімір Ігаравіч таксама павіншаваў усіх работнікаў з гэтым важным для іх святам, падзякаваў за адказнасць і мэтанакіраванасць, пажадаў моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, спакойных дзяжурстваў.

У такі святочны дзень лепшыя работнікі аддзела былі ўдастоены розных узнагарод.

Пасля ўрачыстага збору благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Лешкевіч абпырскаў святой вадой работнікаў аддзела і тэхніку, якая стаіць на баявым узбраенні.