Дзень судовага эксперта ўстаноўлены ў Беларусі. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дзень судовага эксперта ўстаноўлены ў Беларусі. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Свята будзе адзначацца 22 красавіка. Гэта дзень падпісання Прэзідэнтам у 2013 годзе ўказа аб утварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якому сёлета спаўняецца 5 гадоў.
Дакумент прыняты з мэтай павышэння прэстыжу прафесіі судовага эксперта, замацавання і развіцця традыцый у сферы судова-экспертнай дзейнасці.