Дзень Віцебскай вобласці праходзіць на 6-й Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту ў Шанхаі.
Удзел у мерапрыемстве сёння прымаюць больш за 10 прадпрыемстваў паўночнага рэгіёну Беларусі, якія прадстаўляюць сваю прадукцыю. Сярод іх - віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты", Полацкі малочны камбінат, Верхнядзвінскі масласырзавод, філіял "Лепельскі МКК" Віцебскага мясакамбіната, кандытарская фабрыка "Віцьба", завод "Нафтан", прадпрыемства "Полацк-Шкловалакно" і вытворца тэкстылю "Аршанскі льнокамбінат".
Дзень Віцебскай вобласці праходзіць сёння на 6-й Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту ў Шанхаі, паведамляе telegram-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна".
Больш за 10 прадпрыемстваў рэгіёну прадстаўляюць сваю прадукцыю:
віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты", Верхнядзвінскі масласырзавод, Полацкі малочны камбінат, філіял "Лепельскі МКК" Віцебскага мясакамбіната, кандытарская фабрыка "Віцьба", завод "Нафтан", прадпрыемства "Полацк-Шкловалакно", вытворца тэкстылю ‘’Аршанскі льнокамбінат’’.
7 лістапада экспартны і інвестыцыйны патэнцыял, які адлюстроўвае ключавыя галіны рэгіёну, прадставіла Віцебская вобласць, праінфармаваў першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны:
— Гэта нафтахiмiя, вытворчасць кампазiтных i электраiзаляцыйных матэрыялаў, мяса-малочная i харчовая галiна, вытворчасць i перапрацоўка лёну, лагiстыка. Гэтыя напрамкi паспяхова развiваюцца ў Кiтаi, таму падчас выставы абмяркоўвалi з кiтайскiмi калегамі пытаннi ўзаемадзеяння ў новых эканамiчных умовах, якiя фармiруюцца сёння ў свеце.
Свае прэзентацыi на выставе прывезлi 12 прадпрыемстваў вiцебскай вобласцi, а таксама СЭЗ «Вiцебск«, дзе працуюць 54 рэзiдэнты, якiя прадстаўляюць асноўныя сферы дзейнасцi вобласцi, адзначыў Канстанцiн Чорны:
— З улiкам тэматыкi форуму iмпарту, дзе прадстаўляюцца вядучыя сусветныя кампанii, мы арiентуем нашы прадпрыемствы на пошук сучасных тэхналагiчных рашэнняў, абсталявання, з прымяненнем новых вiдаў разлiкаў, даставакi тавараў, дзе ў нашых кiтайскiх партнёраў напрацаваны добры досвед. Адзначу таксама, што ў Вiцебскай вобласцi склалiся добрыя адносiны з правiнцыямi Цзянсi, Хэйлунцзян, Шаньдун, Гуйчжоу i дэманстрацыйнай зонай мiжрэгiянальнага супрацоўнiцтва Кiтай — ШАС. Толькi ў бягучым годзе намi падпiсана 13 дакументаў, якiя ахоплiваюць пытаннi развiцця пабрацiмскiх сувязей, узаемадзеяння ў навукова-тэхнiчнай, ідэалагiчнай, моладзевай, адукацыйных сферах, а таксама пагадненнi паміж прадпрыемствамi. Фактычна штомесяц прадстаўнiкi Вiцебскай вобласцi выязджаюць у Кiтай або прымаюць у сябе кiтайскiх партнёраў.
Стэнды прадпрыемстваў працуюць на працягу ўсёй выставы. Узначалiў прадстаўнiцкую дэлегацыю рэгiёна старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцiн:
— Кiтайскiя партнёры хочуць не проста гандляваць або купляць у нас прадукцыю, а ўжо iдзе размова пра сумесныя навуковыя i адукацыйныя працэсы, стварэнне цэнтра па трансферы тэхналогiй. Гэта нават было крыху нечакана для нас, але думаю, гэта наступная прыступка ў нашых узаемаадносiнах.
Удзел у выставе меў канкрэтныя мэты, дадаў Канстанцін Чорны. У прыватнасці, Віцебскі аблвыканкам падпісаў Мемарандум аб супрацоўніцтве па стварэнні Парка Індустрыі на пляцоўцы горада Цындаа (правінцыя Шаньдун). Задачы Парка індустрыі — прадстаўляць інтарэсы прадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў Кітаі, аказваць садзейнічанне ў прасоўванні іх прадукцыі, шукаць партнёраў, адпрацоўваць схемы разлікаў і лагістыкі. З боку Кітая прыцягваюцца спецыялісты, якія маюць вопыт працы з беларускай прадукцыяй, у пытаннях яе мытнага афармлення, сертыфікацыі, рэкламы на кітайскім рынку, выкарыстання электроннай формы гандлю. Дадзены від паслуг асабліва запатрабаваны цяпер беларускімі прадпрыемствамі.
Канстанцін Чорны таксама акцэнтаваў увагу на росце цікавасці прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі да Паднябеснай:
— Для вытворцаў Віцебскай вобласці рынак Кітая становіцца ўсё больш перспектыўным. Рост экспарту ў рэгіёны КНР набірае абароты. Пра гэта сведчаць лічбы: у бягучым годзе ў параўнанні з 8 месяцамі 2022-га нашы пастаўкі ўзраслі ў 1,4 раза, а ў параўнанні з 2018-м — больш чым у 5 разоў. Экспарт ажыццяўляюць 25 прадпрыемстваў вобласці.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by