20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём грашовых даходаў насельніцтва Беларусі ў студзені-маі гэтага года склаў Br39,5 трлн. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце, у параўнанні са студзенем-маем 2009 года гэты паказчык павялічыўся на 13,9% пры росце спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за дадзены перыяд на 6,5%.
У выніку рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (з улікам індэкса спажывецкіх цэн) павялічыліся на 6,9%.
У студзені-маі 2010 года грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ўзрослі ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам у рэальным выражэнні на 7,1%. Суадносіны сярэднедушавых грашовых даходаў з мінімальным спажывецкім бюджэтам дасягнулі ў студзені-маі 2 разы, з бюджэтам пражытачнага мінімуму - 3,2 раза.
Асноўнымі крыніцамі фарміравання грашовых даходаў насельніцтва з'яўляюцца аплата працы і сацыяльныя трансферты (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.). Іх удзельная вага ў студзені-красавіку гэтага года склала 76,7% у агульнай суме грашовых даходаў.
У прыватнасці, на аплату працы работнікаў прыпадала Br22 трлн. 49,3 млрд. - 55,8% грашовых даходаў насельніцтва (у студзені-маі 2009-га - 57,1%). Трансферты насельніцтву склалі за пяць месяцаў бягучага года Br8 трлн. 247,3 млрд. - 20,9% грашовых даходаў (за пяць месяцаў 2009 года было 20,2%). Даходы ад уласнасці (працэнты па дэпазітах, дывідэнды і інш.) дасягнулі Br1 трлн. 164,5 млрд. - 2,9% грашовых даходаў (2,8%).
Па аператыўных даных Белстата, грашовыя выдаткі і зберажэнні насельніцтва рэспублікі ў студзені-маі бягучага года склалі Br39,4 трлн. З іх на набыццё тавараў і аплату паслуг жыхары краіны выдаткавалі Br31,4 трлн. (79,6% ад агульнай сумы грашовых выдаткаў і зберажэнняў). На аплату падаткаў, узносаў і іншых плацяжоў пайшло Br8 трлн. (20,4%), на зберажэнні - Br1,9 трлн. (4,8%). Велічыня змянення запазычанасці насельніцтва па крэдытах банкаў у студзені-маі гэтага года склала Вr1,9 трлн. і павялічылася ў параўнанні са студзенем-маем 2009-га на 37,1%.
БЕЛТА
Грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-маі ўзрослі на 13,9% да Br39,5 трлн.
20.7.20100 праглядаў