Парламентарый азнаёміў прадстаўнікоў аддзела па адукацыі райвыканкама, кіраўнікоў устаноў адукацыі з асноўнымі новацыямі праекта Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі»
Парламентарый азнаёміў прадстаўнікоў аддзела па адукацыі райвыканкама, кіраўнікоў устаноў адукацыі з асноўнымі новацыямі праекта Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі», прынятага ў першым чытанні 2 кастрычніка бягучага года на чарговым пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
Як адзначыў Віктар Уладзіміравіч, новыя нормы або прынцыпова змяняючыя дзеючыя не ўводзяцца. Шэраг новаўвядзенняў накіраваны на аператыўнае урэгуляванне найважнейшых пытанняў практычнага характару.