Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак вывучыў ход падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года
24.7.20250 праглядаў
- Наведваючы школы і дзіцячыя сады, чарговы раз хачу сказаць: чалавечы фактар заўсёды мае вялізнае значэнне! Дзяржавай выдзяляюцца значныя сродкі на развіццё сістэмы адукацыі, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі і г.д., але менавіта ад людзей на месцах залежыць тое, як гэтыя сродкі будуць выкарыстаны. Прыемна бачыць клапатліва пафарбаваныя лаўкі і спартыўнае абсталяванне, сцены і падлогі ў класах і калідорах, мэблю, якая ўтрымліваецца ў ідэальным стане, акуратныя і дагледжаныя квітнеючыя клумбы на тэрыторыі ўстаноў адукацыі.