16 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Пры Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў можа быць створана моладзевая палата. Магчымасць яе дзейнасці ў рэгіёне зараз вывучаюць мясцовыя дэпутаты, паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Віцебскага аблсавета Аляксандр Ацясаў.
"Пытанне стаіць не ў тым, каб стварыць моладзевы парламент. Зрабіць гэта лёгка. Галоўнае, каб гэтая форма была напоўнена канкрэтнымі справамі. Моладзь не падманеш пустымі размовамі, імі можна толькі адбіць жаданне ў ініцыятыўных маладых людзей нешта рабіць. Але сама ідэя стварэння моладзевага парламента добрая", - лічыць Аляксандр Ацясаў.
У цяперашні час дэпутаты вывучаюць працу Моладзевай палаты пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў. Акрамя таго, старшыня Заканадаўчага сходу Цвярской вобласці Андрэй Епішын, які прымаў сёння ўдзел у падпісанні дагавора аб супрацоўніцтве паміж заканадаўцамі Віцебскай і Цвярской абласцей, гатовы падзяліцца вопытам функцыянавання моладзевага парламента ў рэгіёне. Прапанова была прынята.-0-
БЕЛТА
Дэпутаты вывучаюць магчымасць стварэння моладзевай палаты пры Віцебскім аблсавеце
16.11.20120 праглядаў