Галоўнымі для абмеркавання сталі пытанні жыццядзейнасці Баброўскага сельсавета
Аб выніках правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам на тэрыторыі сельсавета расказалі адказныя выканаўцы. Добраўпарадкаванне грамадзянскіх могілак, абрэзка кустоў, работа аўталаўкі, рамонт дарог, якасць пітной вады, замена кантэйнераў для збору смецця - гэтыя і іншыя праблемы былі пазначаны мясцовымі жыхарамі.
Дзейнасць сельсавета разгледзелі ў разрэзе добраўпарадкавання і навядзення парадку, пажарнай бяспекі, правапарадку.
У межах пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў таксама сёння разгледзелі пытанне арганізацыі работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў ва ўстановах адукацыі Лепельскага раёна. З дакладам па гэтай тэме выступіла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Гарбёнак.
Дэпутаты Лепельшчыны, кіраўнікі і спецыялісты сёння сустрэліся на сумесным пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.
26.4.20250 праглядаў