Сустрэча корпуса пачалася з прыемных момантаў – старшыня пастаяннай камісіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльнай сферы і справах моладзі, начальнік прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Сняжана Цітова ўручыла лепельчанам заслужаныя ўзнагароды.

Ганаровай граматай Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні ўзнагароджаны Людміла Глушаніна, урач Лепельскага ваеннага санаторыя.

Таццяна Санковіч, медыцынская сястра па фізіятэрапіі цэнтра "Жамчужына".

Падзяка старшыні Віцебскага аблвыканкама перададзена Вользе Быкавай.

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на 2021-2025 гады – так гучала галоўнае пытанне на парадку дня.

З дакладам па тэме выступіла намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Лясун. Дапоўнілі яе выступленне іншыя дакладчыкі.

Таксама сёння былі разгледжаны і іншыя пытанні.