Сустрэча пачалася з прыемнага моманту – Падзяка старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна была перададзена Ірыне Яфімавай, кіраўніцы справамі Баброўскага сельвыканкама.
Нагароды Ірына Пятроўна ўдастоена за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне грамадска-палітычных мерапрыемстваў.Галоўнымі на парадку дня ў гэты раз сталі пытанні Стайскага сельскага савета.
Падчас правядзення сходаў і сустрэч з мясцовым насельніцтвам паступілі пытанні па выдаленні аварыйных дрэў, ачыстцы калодзежаў, ямачнаму рамонту, падсыпцы і грэйдзіраванню дарог, вулічнаму асвятленню і інш.
Таксама на пасяджэнні дэталёва разгледзелі пытанні правапарадку, пажарнай бяспекі і добраўпарадкавання на тэрыторыі Стайскага сельсавета.
Другім блокам на пасяджэнні разгледзелі пытанне арганізацыі навукова-фондавай работы ў Лепельскім раённым краязнаўчым музеі.
Гэту ж тэму дэпутаты працягнулі абмяркоўваць непасрэдна ва ўстанове культуры.