Прадстаўнікі сельскіх Саветаў дэпутатаў наведалі асаблівыя мясціны, якія раскрываюць нашу гісторыю з розных, але аднолькава значных бакоў.

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" - святое месца, дзе ўшанавалі памяць ахвяр трагедыі, у тым ліку жыхароў спаленых вёсак Лепельскага раёна...

Музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" - унікальная сядзіба з інтэрактыўнымі экспазіцыямі дазволіла акунуцца ў атмасферу мінулых стагоддзяў...

Удзельнікі аднагалосна адзначылі: паездка падарыла незабыўныя ўражанні і моцныя эмоцыі.

- Наведванне Хатыні - заўсёды глыбокае і эмацыйна моцнае перажыванне. Тут асабліва адчуваеш, як важна берагчы мір... - У “Дукорскім маёнтку” мы ўпершыню і тут па-сапраўднаму адчуваеш сябе часткай гісторыі - вельмі цікава і пазнавальна!

Такія паездкі - гэта не проста экскурсіі. Гэта магчымасць яшчэ раз усвядоміць важнасць адзінства і захавання гістарычнай памяці для будучыні нашай краіны!