З галоўным пытаннем - "Аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2024 годзе і задачах на 2025 год" - выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч.
Як адзначыў кіраўнік раёна, ва ўходячым годзе работа райвыканкама ва ўзаемадзеянні з дэпутацкім корпусам, арганізацыямі раёна была накіравана на выкананне ключавых задач, пазначаных Кіраўніком дзяржавы.- 2024-ы быў насычаны грамадска-палітычнымі, эканамічнымі, культурнымі падзеямі. На высокім арганізацыйным узроўні праведзены раённы аўтапрабег «Разам за квітнеючую Беларусь», прысвечаны 30-годдзю інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь, раённая патрыятычная акцыя «За Бацьку!», мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 585-гадовы юбілей г. Лепеля і многія іншыя, - з гэтага пачаў сваю прамову Міхаіл Леанідавіч.
Падрабязней кіраўнік раёна спыніўся на выкананні паказчыкаў у рэальным сектары эканоміцы, прамысловасці, сацыяльнай сферы і іншых напрамках.
Таксама на сесіі разгледзелі пытанне аб раённым бюджэце на 2025 год. Выступіў на сустрэчы і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак, які падзякаваў кіраўнікоў Лепельшчыны за супрацоўніцтва.
Падводзячы вынік уходячага года, кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, а таксама лідар дэпутацкага корпуса Ігар Урбан адзначылі высокую якасць работы лепельчан, падзякавалі за працу і павіншавалі з надыходзячым Новым годам.