На пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў разгледжана пытанне аб выкананні Інвестыцыйнай праграмы Віцебскай вобласці ў 2024 годзе.

Інвестыцыйная праграма вырашае шэраг найважнейшых пытанняў у забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.

Адзначым, што ў межах рэалізацыі праграмы праведзены і працягваюцца работы па будаўніцтве аб'ектаў, якія маюць важнае значэнне для Лепельскага раёна:

"Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з басейнам у г. Лепелі"; "Будаўніцтва дзіцячага садка ў г. Лепелі на 230 месцаў"; Будаўніцтва станцый абезжалезвання ў н.п. Губіна, Забор'е, Суша; Рэканструкцыя меліярацыйных сістэм; «Узвядзенне шматкватэрнага жылога дома па вул. Школьная, 4А у г. Лепелі», іншыя аб'екты жыллёвага будаўніцтва...

Павышэнне якасці жыцця людзей - вынік рэалізацыі Інвестыцыйнай праграмы.

Работа ў дадзеным напрамку будзе працягнута...