У цэнтры ўвагі дэпутацкага корпуса апынулася пытанне «Аб выніках рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021 — 2025 гады ў Лепельскім раёне».
Падрабязна пра гэта расказала загадчыца сектарам культуры райвыканкама Алена Барадзейка.
У цэлым, установамі забяспечана выкананне паказчыкаў дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі на 2021-2025 гады».
У Лепельскім раёне ў 2025 годзе культурнае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўлялі 35 устаноў культуры. Дзейнасць іх была накіравана на захаванне, стварэнне і распаўсюджванне культурных каштоўнасцей, арганізацыю вольнага часу насельніцтва і развіццё творчых здольнасцей жыхароў раёна.
Дарэчы, творчымі калектывамі за пяцігадовы перыяд атрымана 1718 дыпломаў розных узроўняў.
Другое пытанне — аб узнагароджанні Ганаровай граматай Лепельскага раённага Савета дэпутатаў.
Дэпутаты раёна, кіраўнікі і спецыялісты службаў сустрэліся на пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў
30.1.20262 праглядаў