У рабоце сесіі ўзялі ўдзел старшыня раёна Міхаіл Кісялевіч, кіруючы актыў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.

  Традыцыйна на сесію было вынесена 2 асноўных пытання:

  - Аб ходзе выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў" на 2021-2025 гады ў Лепельскім раёне. - Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту на 2024 год.

  Таксама на сесіі асобна спыніліся на тэме добраўпарадкавання, адзначыўшы, што на Лепельшчыне ўжо прыступілі да навядзення парадку, а неўзабаве правядуць суботнікі і акцыі па азеляненні.