Дэпутаты зацвердзілі павелічэнне даходнай часткі абласнога бюджэту амаль на 45 млн рублёў. Дадатковыя рэсурсы ў асноўным пойдуць на падтрымку аграпрамысловага комплексу і патрэбы аховы здароўя, а таксама дапамогуць вырашыць шэраг надзённых задач у іншых галінах і сферах жыццядзейнасці, канстатаваў кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці Уладзімір Цярэнцьеў.
Дэпутаты зацвердзілі павелічэнне даходнай часткі абласнога бюджэту амаль на 45 млн рублёў. Дадатковыя рэсурсы ў асноўным пойдуць на падтрымку аграпрамысловага комплексу і патрэбы аховы здароўя, а таксама дапамогуць вырашыць шэраг надзённых задач у іншых галінах і сферах жыццядзейнасці, канстатаваў кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці Уладзімір Цярэнцьеў.Асноўнай крыніцай пашырэння магчымасцей абласной казны стала эфектыўная праца рэальнага сектара эканомікі. За кошт гэтага, як паведаміў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Генадзь Грабнёў, чакаецца перавыкананне плана ўласных даходаў бюджэту больш чым на 36,5 млн рублёў. Акрамя таго, у зацверджанай прыбаўцы ёсць трансферты з рэспубліканскага бюджэту на 8,3 млн руб.
Выдаткоўваць іх вырашылі наступным чынам. Арганізацыі АПК атрымаюць у выглядзе субсідый больш за 30 млн рублёў на набыццё паліўна-матэрыяльных сродкаў для своечасовага завяршэння палявых работ у бягучым годзе, а таксама разлікаў па лізінгавых плацяжах за абнаўленне парку сельгас тэхнікі.
На ахову здароўя будзе накіравана звыш плана 4 млн рублёў у асноўным на набыццё лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння. Як адзначыў Генадзь Грабнёў, у бягучым годзе на патрэбы галіны будуць накіроўвацца сродкі мясцовага збору за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы. На
Віцебшчыне такі плацёж уведзены з 1 жніўня на перыяд да 1 студзеня 2023 года і выплачваецца ў даход абласнога бюджэту. Па дадзеных на пачатак кастрычніка сабрана ўжо каля 63 тыс. рублёў, а ўсяго па выніках года паступленні прагназуюцца ў памеры звыш 100 тыс. руб. Збор спаганяецца пры выездзе з краіны ў пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй («Грыгараўшчына», «Гаўрыліна», «Урбаны», «Плюсы») і Літвой («Відзы», «Мольдзевічы», «Лынтупы») у Верхнядзвінскім, Браслаўскім і Пастаўскім раёнах.