Падведзены вынікі Года добраўпарадкавання і вызначаны лепшыя вобласць, раёны і населеныя пункты. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Па выніках Года добраўпарадкавання пераможцамі агляду сярод сельскіх населеных пунктаў прызнаны вёска Домжарыцы Лепельскага раёна і аграгарадок Кастрычніцкі Віцебскага раёна Віцебскай вобласці, аграгарадок Кароткавічы Кармянскага раёна Гомельскай вобласці, аграгарадок Шэні Пружанскага раёна і вёска Лясковічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Падвядзенне вынікаў па добраўпарадкаванні ў населеных пунктах не з'яўляецца новацыяй. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 1998 года №575 штогод у краіне праводзіцца рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Беларусі, пераможцы якога традыцыйна ўзнагароджваюцца пераходным вымпелам і грашовымі прэміямі (за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту).