Дзеды Марозы - ратавальнікі сёння дэсантуюцца з даху Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы, каб павіншаваць хворых дзяцей з надыходзячымі святамі, паведамілі БЕЛТА ў абласным упраўленні МНС.

У ролі зімовых чараўнікоў выступяць ратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада "Віцязь". Яны з дапамогай альпінісцкага рыштунку спусцяцца з даху ўстановы аховы здароўя і будуць вітаць хлопчыкаў і дзяўчынак праз вокны палат.

Галоўны Дзед Мароз разам са Снягуркай будуць віншаваць маленькіх пацыентаў унутры будынка. Яны пройдуць па аддзяленнях бальніцы, каб асабіста іх павітаць і раздаць салодкія падарункі, навучальныя кніжкі і размалёўкі па бяспецы. У актавай зале дзіцячай бальніцы будзе арганізаваны перадсвяточны інтэрактыў з навучальнымі мерапрыемствамі.

Падчас рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год" у снежні работнікі МНС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне няшчасных выпадкаў у перадсвяточны час.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)