23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеці да трох гадоў у Беларусі будуць бясплатна забяспечвацца лекамі, інваліды III групы - са зніжкай 50%. Адпаведны ўказ №139 "Аб льготным забеспячэнні лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент прыняты з мэтай дадатковай сацыяльнай падтрымкі гэтых катэгорый грамадзян. У прыватнасці, указам прадастаўляецца права дзецям ва ўзросце да трох гадоў на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў. Інвалідам III групы прадастаўляецца права на 50-працэнтную зніжку са стоимости лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, для лячэння захворванняў, што прывялі да інваліднасці. Гэтыя меры накіраваны на ўмацаванне дзяржаўнай палітыкі ў сферы прадастаўлення сацыяльных льгот найбольш уразлівым катэгорыям грамадзян, забеспячэнне даступнасці і адраснай сацыяльнай дапамогі, павышэнне якасці ўзроўню жыцця інвалідаў III групы і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2012 года.-0-

БЕЛТА