У студзені-лютым 2017 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці дзеці ва ўзросце да 16 гадоў сталі ўдзельнікамі 3 ДТЗ, у якіх 3 непаўналетнія атрымалі раненні.
У студзені-лютым 2017 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці дзеці ва ўзросце да 16 гадоў сталі ўдзельнікамі 3 ДТЗ, у якіх 3 непаўналетнія атрымалі раненні.
Усе ДТЗ адбыліся па віне дарослых.
14 студзеня ў 21-30 кіроўца УЗ "Віцебская Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі", кіруючы службовым аўтамабілем «ГАЗ-392470» (хуткая дапамога) каля дома № 4 па вул. Цэнтральнай у пас. Кіраўскім здзейсніў наезд на выпаўшую з дзіцячых санак - малалетнюю Кірпічэнка Вікторыю. У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні і шпіталізавана ў нейрахірургічнае аддзяленне УЗ "ВАКБ". Дзіця святлоадбівальнымі элементамі пазначана не было.
2 дзяцей атрымалі траўмы, будучы пасажырамі транспартных сродкаў, пры гэтым загінулых няма. У адным выпадку непаўналетні перавозіўся без дзіцячага ўтрымлівальнага прыстасавання. За аналагічны перыяд 2016 года атрымаў раненні 1 дзіця-пасажыр, які быў не прышпілены рамянямі бяспекі.
4 лютага ў 21-10 навучэнец УА "Пастаўскі дзяржаўны каледж" (04.03.2001 г.н.), не маючы пасведчання кіроўцы, кіруючы аўтамабілем «Фальксваген-Пасат» (належным маці), каля дома № 162 па вул. Ленінскай у г.п. Варапаева не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтамабілем «Таёта-Ярыс», пад кіраваннем працаўніцы УА «Варапаеўскі дзіцячы сад» (1973 г.н.). У выніку ДТЗ, які ехаў у якасці пасажыра ў аўтамабілі «Фальксваген-Пасат», вучань 8-га класа УА "Варапаеўская СШ" Козлович Міхаіл (24.11.2002 г.н.) атрымаў цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны ў аддзяленне хірургіі УЗ "ЦРБ".
24 лютага каля 07-30 настаўнік ДУА «Старалепельская базавая школа» (30.11.1981 г.н.), кіруючы асабістым аўтамабілем «Сітраен-Ксара» на 34 км па а/д Ушачы-Лепель (з боку г.п.Ушачы ў напрамку г.Лепеля) сутыкнуўся з рухаючайся ва ўстрэчным напрамку аўтамашынай «ГАЗ 3307» (малакавоз), пад кіраваннем кіроўцы ААТ «Лепельскі МКК» (20.01.1987 г.н.). У выніку ДТЗ кіроўца «легкавіка» загінуў, пасажырка (жонка кіроўцы) і яшчэ адна пасажырка непаўналетняя вучаніца 2-га класа СШ №1 г. Лепеля Душаніна Дар'я (03.09.2008 г. н.) (дачка знаёмых) - з траўмамі была шпіталізавана.