7 і 8 лютага інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Садоўскі правёў прафілактычныя мерапрыемствы з выхаванцамі ДУА «Яслі-сад №5 г. Лепеля» і ДУА «Яслі-сад а.г. Стаі». Дзеці разам з інспектарам у гульнявой форме вывучалі правілы бяспечных паводзін: развучвалі, як правільна выклікаць службу выратавання, як дзейнічаць, калі ў доме здарыўся пажар, адгадвалі загадкі, вывучалі небяспечныя і бяспечныя прадметы. Замацоўвалі свае веды з дапамогай дэманстрацыі мультфільмаў «Аркадзь Паравозаў».
Дзецям пра бяспеку
9.2.20170 праглядаў