Хочацца сказаць, што храм кнігі для многіх з нас смела можа прэтэндаваць на званне роднага дома. У святочны дзень у цёплай і сяброўскай атмасферы тут сабралася шмат сяброў і гасцей, якія прыйшлі павіншаваць імянінніка.
Хочацца
сказаць, што храм кнігі для многіх з нас смела можа прэтэндаваць на званне
роднага дома. У святочны дзень у цёплай і сяброўскай атмасферы тут сабралася
шмат сяброў і гасцей, якія прыйшлі павіншаваць імянінніка.
Юбілей — гэта не проста лічбы і
даты. За імі людзі, думкі, вялікая праца і кропка адпраўная, што калісьці дала
штуршок і вывела наперад на шлях пошукаў, творчасці, адкрыццяў!
…А як усё пачыналася?
На хвіліну «бібліятэчны
экспрэс» унёс усіх гасцей у падарожжа па старонках яе гісторыі.
…Рашэннем №411 Лепельскага
райсавета дэпутатаў працаўнікоў ад 6 ліпеня 1953 года з мэтай паляпшэння
бібліятэчнай працы ў раёне і ў адпаведнасці з наказам выбаршчыкаў была
адкрыта з 1 ліпеня 1953 года ў горадзе Лепелі дзіцячая бібліятэка на базе дзіцячага
аддзялення райбібліятэкі. Амаль 40 гадоў дзіцячая бібліятэка знаходзілася ў
невялікім, але ўтульным будынку па вуліцы М.Горкага. У самым пачатку дзейнасці
установы кніжны фонд складаў 4800 экзэмпляраў, абслугоўвалася 658 чытачоў і
выдавалася каля 6000 кніг і часопісаў. Працавала толькі два чалавекі, а першай
загадчыцай была Анастасія Засека.
Ужо праз 10 гадоў дзіцячай
бібліятэцы было прысвоена званне «Бібліятэка выдатнай працы» і працавала ў ёй
тры чалавекі.
У 1990 годзе бібліятэка пераехала ў сучаснае прыгожае памяшканне, якое адпавядае бібліятэчным патрабаванням з плошчай 202 квадратных метра -- з абанементам, чытальнай залай і кнігасховішчам на вуліцу Лабанка, д. 35. Тут жа па сей час і знаходзіцца.
Праз 50 гадоў дзіцячая бібліятэка ўжо налічвала 29100 экзэмпляраў кніжнага фонду і абслугоўвала 3354 чытача. Штат бібліятэкі налічваў 7 чалавек, а загадчыцай стала Вольга Локтава, якая была нязменным кіраўніком больш за 33 гады і ў працу ўстановы прыўнесла шмат новага.
На пачатку дзіцячай бібліятэкі таксама стаялі Анастасія Ходун, Еўдакія Стрыжонак, Ванда Гарбачова, Валянціна Ефрэмкіна.
У розныя гады таксама ўнеслі свой уклад у гісторыю развіцця бібліятэкі Вольга Салдатова, Вольга Ігнатовіч, Алімпіяда Елісеенка, Надзея Коцарава, Валянціна Копытова, Таццяна Тагай, Юлія Скакун, Наталля Булах, Алена Ханяк.
Аб паважаных ветэранах...
У святочны дзень у зале
знаходзіліся ветэраны і былыя супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі, сярод якіх
Галіна Пшэнка, Галіна Мозга, Галіна Бурак, Галіна Цішкевіч, Алена Стайнава,
Валянціна Жарнасек, Наталля Шчэрбік, Святлана Клапова. Кожная з іх зрабіла свой
уклад у развіццё дзіцячай бібліятэкі і арганізацыю дзіцячага чытання.
-- У 70-х гадах я ўпершыню
пераступіла парог дзіцячай бібліятэкі і стала пастаяннай яе чытачкай. Памятаю
велізарныя стэлажы, да столі, на якіх знаходзіліся кнігі. Прывяла мяне і
майго 4-гадовага браціка сюды бабуля.
Калі я вучылася ў старэйшых класах,
была такая рэч як УПК. На дадзеных занятках я атрымала прафесію бібліятэкара. Маімі настаўнікамі
сталі Любоў Ільінава, Зоя Міхно, якія мне прышчапілі любоў да чытання. Пасля
атрымання адукацыі маладым спецыялістам я прыйшла ў чытальную залу менавіта ў
дзіцячую бібліятэку ў Лепелі. Да гэтага часу яна ўжо змяніла адрас і
размясцілася ў прасторным памяшканні.
У той час было шмат
індывідуальнай працы з чытачамі, а галоўнымі наведвальнікамі былі дзеці з
школы-інтэрната. Хлопцы сябе тут адчувалі камфортна, з задавальненнем
чыталі новыя кнігі.
Бібліятэкары шукалі новыя
спосабы прыцягнення дзяцей. Таксама заўсёды ў іх цікавіліся, пра што кніга,
якую яны чыталі, -- падзялілася ўспамінамі Галіна Пшэнка.
Дзень сённяшні
Вельмі часта, і ў будні, і ў
святы, гучаць у бібліятэцы шчырыя словы любові і ўдзячнасці ад яе
чытачоў. У сваіх шматлікіх водгуках яны дзякуюць работнікаў дзіцячай
бібліятэкі за аказанне дапамогі, за добрае і ўважлівае стаўленне, за
прафесіяналізм і кампетэнтнасць. Сапраўды, бібліятэцы ёсць чым ганарыцца!
Яна ўносіць значныя перамогі ў скарбонку культурнага жыцця нашага горада.
Сёння ў бібліятэцы багаты
кніжны фонд, утульная чытальная зала. У ёй ёсць усё неабходнае для дружалюбных,
творчых і пазнавальных сустрэч дзяцей. Менавіта тут дзеці маюць цудоўную
магчымасць не толькі выбіраць кнігі, але і ўдзельнічаць у розных
мерапрыемствах, маляваць, гуляць у настольныя гульні ў дзіцячым пакоі.
За год бібліятэка абслугоўвае
больш за 2,5 тысячы чытачоў. Многія з іх творча падыходзяць да чытання, сябруюць з
бібліятэкай і актыўна ўдзельнічаюць у яе жыцці. Гэта верныя сябры, якія з кожным
сваім прыходам пакідаюць у гэтых сценах іскрынкі свайго сэрца, а бібліятэкары
удзячныя ім за невычарпальную любоў да кнігі і сяброўскі ўдзел.
Павіншаваць супрацоўнікаў дзіцячай
з юбілеем бібліятэку наведалі галоўны спецыяліст сектара культуры райвыканкама Маргарыта Мядзведзева, дырэктар Лепельскай ДШМ Вераніка Хомбак і іншыя прадстаўнікі ўлады і ўстаноў раёна. Святочныя музычныя нумары для імяніннікаў падрыхтавалі нашы артысты Ганна Шаркоўская і Таццяна Няведамская.
На мерапрыемстве прысутнічалі і сельскія бібліятэкары раёна, якія падрыхтавалі гумарыстычную сцэнку-віншаванне.
У дзіцячай бібліятэцы працуюць цудоўныя супрацоўнікі. На абанеменце гасцей сустракаюць Алена Знарок і Наталля Верасавая – гэта гаспадыні кніжнага царства. У іх заўсёды знойдзецца, пра што пагаварыць і чым зацікавіць дапытлівых хлопчыкаў і дзяўчынак. У чытальнай зале працуе творчая Ганна Каралёва, а кіруе працай калектыву загадчыца Вольга Даўнер.
Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі поўныя планаў, і яны абавязкова ажыццявяцца. Галоўнае, каб кожны карыстальнік імкнуўся да пазнання новага, змог знайсці для сябе патрэбную і карысную інфармацыю, а можа, адкрыць для сябе цэлы свет.
Семдзесят – гэта ж не так шмат! Бібліятэка ж дзіцячая! Няхай ва ўсе часы кніга будзе самым добрым і верным сябрам юнага чытача – такімі словамі завяршыла мерапрыемства дырэктар ДУК “Лепельская ЦБС” Алена Мазго.
Наталля Храпавіцкая.