У Лепельскім раёне зафіксаваны выпадак гарэння саломы ў полі. Як расказалі ратавальнікі Лепельскага РАНС, інцыдэнт адбыўся ў выніку гульні непаўналетніх са запалкамі. На шчасце, пажарная служба адрэагавала максімальна аператыўна, трагедыі ўдалося пазбегнуць.

“Эксперыменты” са запалкамі і запальніцамі з'яўляюцца адной з самых распаўсюджаных прычын гібелі і траўматызму дзяцей. Бацькі не задумваюцца, але як толькі дзіця становіцца больш самастойным, узрастае і колькасць патэнцыйна небяспечных месцаў для яго. Звыклыя заняткі надакучаюць дзецям і вельмі часта зацеваюцца небяспечныя гульні з агнём і не толькі. Яны не шукаюць небяспек, а проста гуляюць, і галоўнай задачай бацькоў з'яўляецца не дапусціць небяспечных гульняў, якія могуць паўплываць на жыццё і здароўе дзяцей!

Каб забяспечыць ім бяспеку, прыбярыце далей прадметы, якія могуць быць небяспечныя, у тым ліку запалкі і запальніцы. Растлумачце, наколькі небяспечным можа быць агонь, і засцеражыце яго ад падпалу рэчываў, якія могуць хутка загарэцца, - сухой травы, саломы, паперы. Зверніце ўвагу на тлумачэнне небяспекі эксперыментаў з лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі: раскажыце дзецям пра тое, што нельга правяраць наяўнасць бензіну ў каністры з дапамогай запалак і ўладкоўваць “цыркавыя шоў”, падпальваючы аэразолі і спрэі. Навучыце сваіх дзяцей навыкам правільных паводзін у выпадку ўзнікнення пажару. Знайдзіце некалькі хвілін для таго, каб вывучыць з дзіцем тэлефоны экстранных службаў, раскажыце яму пра правілы паводзін у выпадку выяўлення паху дыму ці пажару. Растлумачце яму, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу. Ні ў якім разе нельга хавацца.

Вучыце дзіця правілам бяспечных паводзін кожны дзень. Выкарыстоўвайце для гэтага нестандартныя метады: гуляйце з ім, паказвайце пазнавальныя мультфільмы і ролікі, прыводзьце прыклады з казак.

І, вядома, самі будзьце прыкладам для дзяцей: калі вы заўсёды будзеце выключаць электрапрыборы, сыходзячы з дома, то і дзіця будзе рабіць так жа. Дзеці ідуць не за парадамі, а за ўчынкамі, таму выконвайце правілы бяспекі разам!