1 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дзевяць новых зернасушыльных комплексаў уведзены ў эксплуатацыю ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. Новыя комплексы запушчаны ў Талачынскім, Чашніцкім, Бешанковіцкім (па адным), Верхнядзвінскім і Дубровенскім (па тры) раёнах. Іх будаўніцтва пачалося ў вобласці яшчэ вясной, а ўвод у эксплуатацыю ажыццёўлены напярэдадні ўборачнай страды. Да канца года плануецца ўвесці ў строй яшчэ пяць такіх аб'ектаў у Віцебскім, Сенненскім (па адным) і Дубровенскім (тры) раёнах. Кошт кожнага комплексу складае Br4 млрд. Абсталяванне атрымана ў лізінг па дзяржаўнай праграме. Усяго ў вобласці налічваецца 412 зернасушыльных комплексаў. Уборачная кампанія ў самым паўночным рэгіёне краіны яшчэ толькі набірае абароты, таму пакуль яны працуюць не на поўную моц. Акрамя таго, да ўборачнай страды аграрыі Віцебскай вобласці атрымалі 80 новых камбайнаў, агульная колькасць якіх у цяперашні час складае ў рэгіёне 2048 адзінак. Усе яны ў гэты гарачы час задзейнічаны на ўборцы. Найбольшая колькасць тэхнікі працуе на палях Аршанскага, Талачынскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Сенненскага раёнаў. У адпаведнасці з даручэннем старшыні Віцебскага аблвыканкама праведзена дадатковая наладка камбайнаў з тым, каб максімальна поўна сабраць ураджай. Усяго на 1 жніўня ў Віцебскай вобласці скасілі 117,3 тыс.га збожжавых і зернебабовых, або 24% плошчаў. Намалочана 384,3 тыс.т збожжа з сярэдняй ураджайнасцю 32,8 ц/га. Пры гэтым самая высокая ўраджайнасць (51 ц/га) на дадзены момант адзначаецца ў сельскагаспадарчым філіяле "Браздзетчына" Аршанскага мясакансервавага камбіната. У Віцебскім раёне аграрыі ААТ "Рудакова" збіраюць 48,5 ц/га. У лідарах па намалоце на камбайн у цяперашні час значацца моладзевы экіпаж з Пастаўскага раёна, сярод дарослых працаўнікоў вёскі - экіпажы з Аршанскага і Чашніцкага раёнаў. Хто з іх стане першым тысячнікам, стане вядома да канца тыдня. Актамнымі тэмпамі працягваецца ў Віцебскай вобласці нарыхтоўка кармоў і трашчэнне лёну. Сёння ж аграрыі рэгіёну цалкам плануюць завяршыць уборку азімага рапсу. Дадзеная культура вырошчвалася ў гэтым годзе на 50 тыс.га. Яе намалот з сярэдняй ураджайнасцю 17 ц/га склаў 84 тыс.т насення.

БЕЛТА