ВІЦЕБСК, 29 жніўня (БелТА) — У першым паўгоддзі бягучага года прамыя замежныя інвестыцыі ў эканоміку Віцебскай вобласці выраслі ў 4,2 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склалі $30 мільёнаў, паведамілі карэспандэнту БелТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама. За студзень-чэрвень 2011 года ў эканоміку рэгіёна прыцягнута замежных інвестыцый на $455,7 мільёна, з якіх на прамыя замежныя інвестыцыі прыпала 6,6%. Асноўнымі крыніцамі былі крэдыты, на якія прыпала 59,4% ад агульнага аб'ёму прамых інвестыцый, і рэінвестыцыі (37,5%). У прамысловую вытворчасць укладзена $7,4 мільёна, у прадпрыемствы рознічнага гандлю, гасцініцы і рэстараны — $1,5 мільёна. Асноўнымі інвестарамі з'яўляюцца суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі, на долю якіх прыпала больш за 50% ад агульнага аб'ёму інвестыцый, і краін Еўропы, на долю якіх прыпала 43% інвестыцый. Паводле звестак камітэта эканомікі, зараз вывучаюцца 13 інвестыцыйных пагадненняў на Br250 мільярдаў. Прамыя замежныя інвестыцыі, якія плануецца прыцягнуць у 2011 годзе, ацэньваюцца ў $114 мільёнаў, у тым ліку чыстыя інвестыцыі (не ўключаюцца запазычанасці перад інвестарамі за тавары, работы і паслугі), якія папярэдне ацэньваюцца больш чым у $50 мільёнаў.

БЕЛТА