Адкрыты дыялог Аляксандра Лукашэнкі з беларускімі і замежнымі журналістамі, які адбыўся 29 студзеня, доўжыўся больш за сем гадзін, што з'яўляецца абсалютным рэкордам падобных сустрэч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адкрыты дыялог Аляксандра Лукашэнкі з беларускімі і замежнымі журналістамі, які адбыўся 29 студзеня, доўжыўся больш за сем гадзін, што з'яўляецца абсалютным рэкордам падобных сустрэч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі СМІ праходзіла ў новым фармаце - не звычайнай прэс-канферэнцыі, а адкрытага дыялогу, падчас якога журналісты як задавалі пытанні, так і выказвалі сваё меркаванне па ўсіх напрамках.
У самым пачатку сустрэчы кіраўнік дзяржавы адзначыў, што закрытых тэм няма, і выказаў гатоўнасць адказаць на ўсе пытанні, якія цікавяць прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ. "Паколькі праблем і пытанняў нямала, давайце адкрыта і канструктыўна пра гэта гаварыць", - прапанаваў Прэзідэнт.
Журналісты задалі некалькі дзясяткаў пытанняў, якія тычыліся самых розных тэм: знешняй і ўнутранай палітыкі Беларусі, эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў краіне, дыверсіфікацыі экспарту, кадравай палітыкі і заработных плат, праблемных пытанняў у будаўніцтве і ЖКГ, карупцыі, рэагавання дзяржорганаў на крытыку СМІ, зносін чыноўнікаў з журналістамі. Размова тычылася ўкраінскай тэматыкі і ў цэлым праблематыкі забеспячэння бяспекі і міру. Гаворка ішла і аб супрацоўніцтве з Расіяй, аб узаемадзеянні ў рамках інтэграцыйных структур, у тым ліку Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама аб адносінах з Захадам. Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўвагу надаў супрацоўніцтву з Кітаем, а таксама многім іншым тэмам.
Прэзідэнт на ўсе пытанні адказваў шчыра, адкрыта і падрабязна.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)