За круглым сталом сустрэліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак, намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Пруская і маладыя супрацоўнікі ўстаноў адукацыі Лепельшчыны.



Як пабудаваць паспяховую кар'еру ў невялікім горадзе, якія якасці найбольш важныя для маладых лідараў, як прыцягнуць у сферу адукацыі яшчэ больш моладзі, якім быў шлях ад педагога да палітыка? Гэтыя і іншыя пытанні прагучалі ў аўдыторыі ад моладзі.