9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі дыферэнцыяцыя ў аплаце працы работнікаў па відах эканамічнай дзейнасці за студзень-май 2014 года склала 4,6 раза. Гэта вышэй, чым у студзені-маі мінулага года на 12,2%, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі дыферэнцыяцыя ў аплаце працы работнікаў па відах эканамічнай дзейнасці за студзень-май 2014 года склала 4,6 раза. Гэта вышэй, чым у студзені-маі мінулага года на 12,2%, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у рэспубліцы ў студзені-маі бягучага года склала Br5680,1 тыс., у тым ліку ў маі - Br6055,9 тыс.

Сярэдняя зарплата ў работнікаў прамысловасці ў маі была Br6536,5 тыс., будаўніцтва - Br8069,4 тыс., транспарту - Br6862,9 тыс., сувязі - Br6566,1 тыс., сельскай гаспадаркі, палявання і прадастаўлення паслуг у гэтых галінах - Br4628,1 тыс. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала Br7309 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу - Br6810,2 тыс., настаўнікаў - Br4941,2 тыс.

У бюджэтнай сферы сярэднямесячная заработная плата за студзень-май бягучага года склала Br4210,4 тыс., у тым ліку ў маі - Br4531,5 тыс.

У міністэрстве адзначылі, што ў Беларусі прыняты шэраг мер, накіраваных на ўзмацненне сацыяльнай абароны і павышэнне жыццёвага ўзроўню работнікаў арганізацый. З 1 студзеня 2014 года мінімальная заработная плата (МЗП) устаноўлена ў памеры Br1660 тыс. - на ўзроўні 100,04% мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек на пачатак 2014 года. У маі з улікам індэксацыі МЗП склала Br1747,3 тыс.

З мэтай павышэння ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый і частковай кампенсацыі выдаткаў, выкліканых ростам індэкса спажывецкіх цэн, урадам прынята рашэнне аб павышэнні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 красавіка 2014 года - з Br260 тыс. да Br262 тыс., або на 0,8%, з 1 мая - з Br262 тыс. да Br275 тыс., або на 5%. Пры павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 красавіка і 1 мая памеры карэкціруючых каэфіцыентаў не змяніліся.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)