11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыферэнцыраваная аплата спажыванай электраэнергіі ў Беларусі будзе грунтавацца на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада па выніках праведзенай прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам нарады па пытаннях дыферэнцыраванай аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг і прынцыпах устанаўлення адраснай дапамогі.
Нягледзячы на рост цэн на паліўна-энергетычныя рэсурсы для арганізацый, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву, тарыфы на такія паслугі за апошнія некалькі гадоў павялічыліся нязначна. Улічваючы існуючы ўзровень тарыфаў, у насельніцтва няма эканамічных стымулаў для эканомнага спажывання цеплавой і электрычнай энергіі. Вывучыўшы вопыт большасці краін свету, дзе даўно і паспяхова прымяняюцца дыферэнцыраваныя тарыфы, прынята рашэнне падрыхтаваць праект нарматыўна-прававога акта, накіраваны на ўвядзенне дыферэнцыраванай аплаты, грунтуючыся на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці.
У аснову будзе пакладзены інструмент уліку спажыванай паслугі. Так, прапануецца ўстанавіць сацыяльныя аб'ёмы спажывання, павышаныя і максімальныя, адпаведныя тарыфы. Для ліквідацыі цэнавых дыспрапорцый будзе адбывацца паэтапнае павышэнне ўзроўню базавага тарыфу на прыродны газ і электрычную энергію ў прывязцы да тэмпаў росту заработнай платы і іншых даходаў насельніцтва. Плануецца ў далейшым дасягнуць поўнага пакрыцця насельніцтвам затрат арганізацый, звязаных з аказаннем паслуг па цеплавым, электра- і газазабеспячэнні.
Сацыяльны пакет (аб'ём і тарыф спажывання) плануецца захаваць у межах існуючых аб'ёмаў, якія спажываюць у дадзены час 80% насельніцтва. Па дадзеных Мінэнерга, менавіта гэтыя 80% насельніцтва спажываюць толькі палову ад агульнага аб'ёму электрычнай энергіі, адпаведна 50% аб'ёму прыпадае на 20% абанентаў.
Абмяркоўвалася на нарадзе і пытанне аб устанаўленні бюджэтнай безнаяўнай жыллёвай субсідыі, на якую могуць разлічваць малазабяспечаныя грамадзяне, шматдзетныя сем'і. У вызначэнні памеру субсідыі будзе ўлічвацца склад сям'і і даход хатняй гаспадаркі.
Пасля ўвядзення такой схемы аплаты будуць устранены існуючыя перакосы, калі максімальныя аб'ёмы спажывання прыроднага газу і электраэнергіі асобнымі грамадзянамі датавацца з дзяржаўнай казны, адзначылі ў прэс-службе ўрада.-0-
БЕЛТА
Дыферэнцыраваная аплата паслуг ЖКГ у Беларусі будзе сацыяльна справядлівай
11.10.20120 праглядаў