Яе жыццё – прыклад стойкасці і мудрасці. Нарадзіўшыся ў сям'і рэпрэсаванай ураджэнкі Лепельскага раёна Анастасіі Краско, высланай у Архангельскую вобласць, Вольга прайшла праз цяжкасці, але захавала дабрыню, працавітасць і любоў да роднай Лепельшчыны.

Такія сустрэчы – не проста даніна павагі, а магчымасць сказаць: «Ваша жыццё – наша гісторыя, ваш вопыт, сіла і аптымізм натхняюць!