Дырэкцыя "Славянскага базару ў Віцебску" ўжо атрымлівае заяўкі на ўдзел у форуме наступнага года. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар фестывалю, прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі фестываляў Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Папярэднія творчыя і фінансавыя вынікі фестывалю больш чым добрыя. Усё запланаванае ўдалося рэалізаваць, ключавыя моманты, якія мы анансавалі яшчэ ў лютым, засталіся нязменнымі, - сказаў кіраўнік форуму. - На маю асабістую пошту і пошту фестывалю ўжо прыходзяць прапановы на 2018 год. Артысты прывыклі да таго, што мы пачынаем падрыхтоўку фестывальных праграм загадзя".
Аляксандр Сідарэнка цалкам задаволены тым, як сёлета прайшлі праграмы ў Летнім амфітэатры. "Яны розныя, разлічаны на розных гледачоў. І пляцоўка больш чым на 6 тыс. месцаў у гледацкай зале абавязвае, каб мы адгадвалі, прадказвалі попыт з боку публікі", - дадаў дырэктар "Славянскага базару".