З працоўнай моладдзю прадпрыемства жыллёва-камунальнай сферы сустрэлася член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь ад Лепельскага раёна Крысціна Дарохава.

"Цяперашняя выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта – гэта найважнейшая палітычная падзея, якая фактычна правярае наша грамадства, у тым ліку і моладзь, на грамадзянскую сталасць. Менавіта цяпер надыходзіць момант адказнасці кожнага з нас. Нават проста прыйшоўшы на выбарчы ўчастак і прагаласаваўшы – гэта ўжо адказны грамадзянскі ўчынак.

Адчуваць сябе часткай народа, які выбірае свой шлях, вельмі ганарова.

Мы не можам прэтэндаваць на змены ў грамадстве, калі не ўдзельнічаем у выбарчым працэсе, даючы магчымасць іншым вырашаць за нас. Толькі разам, супольна, мы вызначаем лёс нашага грамадства", - адзначыла парламентарый.