Дыскусійная платформа "БЕЛАРУСЬ БУДУЧЫНІ" ў межах электаральнай кампаніі і Выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 года прайшла сёння ў Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы.

З навучэнцамі сустрэлася член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь ад Лепельскага раёна Крысціна Дарахова.

"Упэўнена, што наша сучасная моладзь зробіць правільны выбар на карысць свайго мірнага і дабрабытнага будучага, моцнай і квітнеючай дзяржавы", - заключыла Дарахова Крысціна.