Дыстанцыйны конкурс вакалістаў «На адной хвалі» упершыню правядуць у Віцебскай вобласці, паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (ВАМЦНТ).

Дыстанцыйны конкурс вакалістаў "На адной хвалі" упершыню правядуць у Віцебскай вобласці, паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (ВАМЦНТ).

Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 7 гадоў. Выступаць канкурсанты будуць у шасці катэгорыях: 7-9 гадоў (уключна); 10-13 гадоў; 14-18 гадоў; 19-31 год; ад 32 гадоў (да 51 года ўключна); змешаная група. На суд прафесійнага журы ўдзельнікі павінны прадставіць адзін творчы нумар працягласцю не больш за 4 хвіліны, выкананы пад фанаграму "мінус 1", а капэла або ў інструментальным суправаджэнні. Твор для выканання выбіраюць канкурсанты. Галоўнае, каб ён максімальна поўна раскрываў іх творчыя здольнасці.

Заяўкі і спасылкі на відэа (або відэазапіс) выступленняў можна дасылаць да 1 чэрвеня на электронны адрас арганізатараў. Вынікі конкурсу будуць падведзены на працягу месяца. Пераможцаў адзначаць дыпломамі і прызамі.

"Рашэнне правесці дыстанцыйны конкурс абумоўлена эпідэбстаноўкай. Ці будзе ён працягнуты ў далейшым, вырашыцца па выніках цяперашняга спаборніцтва. Аднак зручны фармат удзелу і максімальна лаяльныя ўмовы для канкурсантаў у плане ўзросту і выбару кампазіцыі робяць яго дастаткова прывабным", - адзначылі ў ВАМЦНТ.

Арганізатар - Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.