Дысцыплінаванасць на праезнай частцы – залог бяспечнага шляху

6.6.20220 праглядаў

З 6 па 10 чэрвеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з прадстаўнікамі УП "Белтэхасмотр" з мэтай прыцягнення ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане, узмоцняць кантроль за своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду транспартных сродкаў.

Пасля дзяржаўнай рэгістрацыі транспартнага сродку (пастаноўкі аўто на ўлік) у ДАІ, каб пазбегнуць адказнасці за ўдзел у дарожным руху без тэхагляду, не пазней за 10 дзён вам неабходна звярнуцца на любую дыягнастычную станцыю незалежна ад месца прапіскі.
У каталогу арганізацый «Аўтапартала» вы знойдзеце час працы, тэлефоны і адрасы дыягнастычных станцый Дзяржтэхагляду, дзе можна прайсці тэхагляд у вашым рэгіёне.
Пры куплі машыны з дзеючым тэхаглядам можна перанесці адзнаку тэхагляду.

Памятайце, што тэхнічны стан транспартнага сродку непасрэдна ўплывае на бяспеку ўдзелу ў дарожным руху.