11 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Для эканоміі бюджэтных сродкаў у Віцебскай вобласці акумулявалі ў абласным бюджэце сродкі на капітальны рамонт вуліц, водаправодных сетак, ліфтоў і перавод катэльных на мясцовыя віды паліва. Пра гэта распавёў карэспандэнту БЕЛТА начальнік фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Барыс Кічаноўскі.
"Канцэнтрацыя бюджэтных сродкаў па раздзеле "Жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтва" дазволіць не распыляць іх, а накіроўваць на вырашэнне грамадска значных мерапрыемстваў", - растлумачыў суразмоўца. У прыватнасці, фінансісты спадзяюцца, што, праводзячы цэнтралізаваныя тэндары, удасца скараціць выдаткі бюджэту на набыццё абсталявання і камплектуючых для рамонтаў. Акрамя таго, цэнтралізацыя сродкаў дазволіць накіраваць вялікія сумы на падрыхтоўку Полацка да святкавання 1150-годдзя і правядзенне ў Глыбокім Дня беларускага пісьменства.
У абласным бюджэце на 2012 год па раздзеле "Жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтва" будзе акумулявана амаль Br141 млрд., з іх на капітальны рамонт аб'ектаў вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў - звыш Br7,7 млрд., капрамонт аб'ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення па праграме "Чыстая вада" - Вr7,2 млрд., капрамонт і замену ліфтоў жыллёвага фонду - Br19,6 млрд., замену неефектыўных і састарэлых катлоў і перавод катэльных ЖКГ на мясцовыя віды паліва - Вr36 млрд., капрамонт цеплавых сетак - Br70 млрд.-0-
БЕЛТА
Для эканоміі ў Віцебскай вобласці цэнтралізавалі сродкі на капрамонт вуліц, ліфтаў і перавод катлоў на мясцовыя віды паліва
11.1.20120 праглядаў