Для маладых спецыялістаў у сферы ЖКГ на працягу шасці месяцаў устанаўліваецца паніжаная норма выпрацоўкі без змяншэння заробку. За кожным замацоўваецца настаўнік. Для маладых сем'яў прадугледжана кампенсацыя расходаў па найме жылых памяшканняў або пражыванню ў інтэрнаце. Выплачваецца матэрыяльная дапамога работнікам, якія вярнуліся пасля заканчэння ваеннай службы на ранейшае месца працы.

Такія прэферэнцыі на 2024 – 2026 гады прадугледжаны пагадненнем, якое падпісалі начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дзядзёла і старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Аляксей Юсікаў.

Як лічаць у абласным ведамстве ЖКГ, працоўныя і сацыяльныя гарантыі для маладых работнікаў камунальнай сферы будуць спрыяць іх замацаванню ў калектывах.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by