13 снежня, Мінск /Кацярына Нячаева - БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў 930 міжнародных назіральнікаў для працы падчас прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Паводле даных ЦВК, праводзіць маніторынг ходу прэзідэнцкіх выбараў маюць намер 406 прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ, 257 - СНД, 6 - Пастаяннага камітэта СНД. Для ўдзелу ў назіранні акрэдытаваны таксама парламентарыі іншых краін (82 прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, 45 - Міжпарламенцкай асамблеі СНД, 10 - Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і 11 назіральнікаў ад парламентаў замежных краін). Назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі збіраюцца 24 прадстаўнікі замежных Цэнтрвыбаркамаў, 48 прадстаўнікоў дыпламатычных і консульскіх устаноў замежных дзяржаў. Акрамя таго, сачыць за ходам галасавання маюць намер 41 незалежны назіральнік. У асноўным гэта вядомыя замежныя палітыкі, якія працуюць па-за місіямі і даюць асабістую незалежную ацэнку выбарам.
Чакаецца, што ўсяго ў Беларусь прыедзе для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі каля 1 тыс. чалавек. Беларусь па шчыльнасці аднаго міжнароднага назіральніка на кожны выбарчы ўчастак займае першае месца ў СНД і ў свеце.
Традыцыйна ва ўдзеле ў назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі актыўна ўдзельнічаюць і беларускія грамадзяне, партыі і грамадскія аб'яднанні. Да гэтага часу ў выбаркамах па ўсёй краіне акрэдытаваны 17 885 мясцовых назіральнікаў, у тым ліку больш за 2,9 тыс. грамадзян, 2 070 прадстаўнікоў працоўных калектываў, 924 назіральнікі ад палітычных партый і 11 987 - ад грамадскіх аб'яднанняў.-0-
БЕЛТА
Для працы на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі акрэдытаваны 930 міжнародных назіральнікаў
13.12.20100 праглядаў