Для жыхароў вёскі Юркаўшчына лепельскія ратавальнікі арганізавалі работу інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі пад назвай «Пост Бяспекі» ў мясцовай харчовай краме.
Для жыхароў вёскі Юркаўшчына лепельскія ратавальнікі арганізавалі работу інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі пад назвай «Пост Бяспекі» ў мясцовай харчовай краме.
Тут ратавальнікі правялі тлумачальную працу з кожным пакупніком, навучыўшы яго, як папярэдзіць пажар у жылым доме, зберагчы ад агню здароўе, жыццё і маёмасць.
Падчас правядзення прафілактычных гутарак работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях распавядалі землякам пра пажары, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, тлумачылі іх прычыны, дэманстравалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які штогод апраўдвае сваё прызначэнне дзясяткамі выратаваных жыццяў у краіне.
Асаблівую ўвагу падчас гутарак аб бяспецы было нададзена правілам эксплуатацыі печаў, бытавых катлоў, электрычных абагравальнікаў і ўсіх электрапрыбораў, якія выкарыстоўваюцца ў быце. Бацькам работнікі МНС настойліва рэкамендавалі ні ў якім разе не пакідаць дзяцей без нагляду, кожны дзень удзяляць ім час, каб расказаць пра небяспеку гульняў са запалкамі, правілы паводзінаў дома і на вуліцы. Таксама пакупнікоў знаёмілі з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач».
За актыўны ўдзел усім пакупнікам уручаліся тэматычныя буклеты і памяткі, якія заклікаюць грамадзян своечасова клапаціцца аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі.