Для папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў будзе арганізавана шырокамаштабная тлумачальная праца аб важнасці няўхільнага выканання ПДР, мерах бяспекі на пешаходных пераходах і пры руху па-за межамі населеных пунктаў. Асаблівую ўвагу — абавязковаму выкарыстанню святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак і ва ўмовах дрэннай бачнасці.
«Супрацоўнікі ДАІ і ўсёй міліцыі грамадскай бяспекі ўзмоцняць нагляд за дарожным рухам, асабліва ў цёмны час сутак. Не змогуць пазбегнуць адказнасці не толькі пешаходы, якія груба парушаюць ПДР, але і кіроўцы, якія не выконваюць хуткасны рэжым і правілы праезду пераходаў. Нарады спецыяльнага падраздзялення ДПС «Стрэла» МУС акажуць дапамогу раёнам з найбольш напружанай дарожнай абстаноўкай», — падкрэслілі праваахоўнікі.На маршрутах патрулявання інспектары пракантралююць спраўнасць вонкавага асвятлення, наяўнасць фактаў адключэння ліхтароў у начны час, а таксама працу арганізацый па зімовым утрыманні вуліц і дарог у бяспечным стане.
«Усім удзельнікам дарожнага руху неабходна быць разважлівымі на дарозе, прагназаваць дзеянні навакольных, у выпадку выяўлення на праезнай частцы нецвярозых, якія ствараюць пагрозу бяспецы, паведамляць пра гэта па тэлефоне 102», — рэзюмавалі вартавыя дарог.