Дзмітрый Вольфавіч, ваенны камісар Віцебскай вобласці:

– Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе пачаў дзейнічаць у 1992 годзе, калі была зусім іншая палітычная абстаноўка. Ён з'яўляўся эфектыўным інструментам па кантролі за ўзбраеннем, праводзілася вялікая праца па ўзаемным інспектаванні і абмене інфармацыяй.

Цяпер мы выдатна бачым, што адбываецца паблізу нашых межаў. Кіраўніцтва Польшчы, краін Балтыі адкрыта прадастаўляе сваю тэрыторыю для Узброеных Сіл ЗША, нядаўна ў Літву прыбыла першая група вайскоўцаў бундэсвера. Па апублікаванай інфармацыі, вакол Беларусі дыслакуецца больш за 30 тыс. вайскоўцаў НАТА. Атрымліваецца, што прынцыпы, закладзеныя ў дагаворы, не выконваюцца краінамі НАТА. Хоць Беларусь да апошняга моманту выконвала патрабаванні і палажэнні дакумента.

Беларусь – міралюбная краіна, нікому не пагражае. Разам з тым павінна адэкватна рэагаваць на дзеянні Захаду. Зноў жа, гэта прыпыненне дзеяння дагавора, а не выхад з яго.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by