Віцебская вобласць традыцыйна актыўна ўключаецца ў электаральныя кампаніі. Не стаў выключэннем і рэспубліканскі рэферэндум: паводле даных Цэнтрвыбаркама, за два дні датэрміновага галасавання ў ім прынялі ўдзел каля 14,55% выбаршчыкаў паўночнага рэгіёну. Актуальныя аспекты ходу кампаніі пракаментаваў старшыня абласной камісіі па рэферэндуме Дзмітрый Хома.
Віцебская вобласць традыцыйна актыўна ўключаецца ў электаральныя кампаніі. Не стаў выключэннем і рэспубліканскі рэферэндум: паводле даных Цэнтрвыбаркама, за два дні датэрміновага галасавання ў ім прынялі ўдзел каля 14,55% выбаршчыкаў паўночнага рэгіёну. Актуальныя аспекты ходу кампаніі пракаментаваў старшыня абласной камісіі па рэферэндуме Дзмітрый Хома.— Датэрміновае галасаванне на Віцебшчыне арганізавана ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Працэс ідзе спакойна, пры гэтым якіх-небудзь парушэнняў не фіксуецца, у камісію не паступаюць і звароты грамадзян, якія патрабуюць рэагавання. Па нашай ацэнцы, выбаршчыкі Віцебскай вобласці дэманструюць дастаткова высокую актыўнасць.
Неад'емлівай умовай правядзення электаральных кампаній з'яўляецца галоснасць, якая рэалізуецца праз інстытут назіральнікаў. Хачу адзначыць, што з моманту фарміравання камісій вельмі актыўна ідзе працэс акрэдытацыі назіральнікаў. На дадзены момант у якасці такіх камісіі ўсіх узроўняў акрэдытавалі ўжо больш за 5,5 тыс. грамадзян, у гэтым аспекце сур'ёзную працу разгарнулі перш за ўсё нашы грамадскія аб'яднанні. І працэс акрэдытацыі назіральнікаў не спыняецца аж да 27 лютага. Акрамя таго, участкі на Віцебшчыне наведваюць доўгатэрміновыя міжнародныя назіральнікі, акрэдытаваныя Цэнтрвыбаркамам Беларусі. У дзень правядзення рэферэндуму 27 лютага плануецца, што ў нас будуць працаваць і ўдзельнікі міжнародных місій кароткатэрміновых назіральнікаў.
На Віцебшчыне ў спісы ўдзельнікаў рэферэндуму ўключана каля 835 тыс. чалавек. Цяпер у камісію паступае нямала зваротаў ад выбаршчыкаў аб галасаванні на даму, а таксама магчымасці прагаласаваць па месцы знаходжання ўдзельніка рэферэндуму. У гэтым выпадку камісіі прымаюць усе неабходныя меры для выключэння магчымасці падвойнага галасавання.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by