Жыхары Віцебскай вобласці прынялі актыўны ўдзел у галасаванні на рэспубліканскім рэферэндуме па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Больш за 70 працэнтаў выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні для галасавання, падтрымалі прапанаванае змяненне Асноўнага Закона. Пра гэта паведаміў 28 лютага старшыня Віцебскай абласной камісіі па рэферэндуме Дзмітрый Хома, расказваючы журналістам аб папярэдніх выніках галасавання на Віцебшчыне.

Дзмітрый Леанідавіч адзначыў, што ўсе этапы кампаніі прайшлі ў спакойнай абстаноўцы без істотных заўваг. Колькасць зваротаў грамадзян з нагоды падрыхтоўкі і правядзення галасавання за ўвесь час кампаніі (аж да 27 лютага ўключна) была невялікай і не насіла прынцыповага характару.

Яўка выбаршчыкаў на ўчасткі ў цэлым па вобласці склала 81,11 працэнта. Датэрмінова прагаласавалі звыш 43 працэнтаў. Усе раёны Віцебшчыны былі ў гэтым сэнсе на вышыні, але сярод іх ёсць і лідары. Лепшы паказчык у Докшыцкага раёна, дзе яўка склала 90,04 працэнта. У Дубровенскага – 89,45, у Бешанковіцкага – 88,1 працэнта.

З 833981 жыхара вобласці, унесеных у спісы для галасавання, для 12,5 тысячы маладых людзей рэферэндум стаў першай выбарчай кампаніяй. Усім, хто прагаласаваў упершыню ў грамадска-палітычнай кампаніі такога ўзроўню, былі ўручаны віншавальныя паштоўкі ад Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Дзмітрый Хома паведаміў, што ў той жа дзень, 28 лютага, тэрытарыяльныя камісіі па рэферэндуме, утвораныя ў Віцебскай вобласці, правядуць пасяджэнні, дзе ўсталююць канчатковыя вынікі галасавання на сваіх тэрыторыях. На наступны дзень абласная камісія, атрымаўшы адпаведныя пратаколы, усталюе канчатковыя вынікі рэферэндуму па Віцебскай вобласці. Затым дакументы будуць перададзены ў ЦВК. Пасля чаго Цэнтральная выбарчая камісія падвядзе канчатковыя вынікі рэспубліканскага рэферэндуму.