Дмитрий Данилов – врач-анестезиолог-реаниматолог. Окончил Витебский медицинский университет по специальности «анестезиолог-реаниматолог», интернатуру проходил в Витебской областной клинической больнице, а с 1 августа трудится в Лепельской ЦРБ

Дзмітрый Данілаў – урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Скончыў Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «анестэзіёлаг-рэаніматолаг», інтэрнатуру праходзіў у Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, а з 1 жніўня працуе ў Лепельскай ЦРБ.

12.9.20250 праглядаў

Сам родам з Лепеля. Усведамлёна зразумеў, што хоча стаць урачом, у старэйшых класах. Выбіраючы спецыялізацыю, разумеў, што спецыяльнасць «урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг» вельмі адказная, бо нават найменшая памылка можа прывесці да незваротных наступстваў.

Гэты напрамак у медыцыне адзін з самых складаных, але пры гэтым адзін з самых цікавых, лічыць наш суразмоўца.

У Дзмітрыя – дасведчаны настаўнік, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Марыя Мікалаеўна Васільева.

Дзмітрый Данілаў – урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Скончыў Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «анестэзіёлаг-рэаніматолаг», інтэрнатуру праходзіў у Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, а з 1 жніўня працуе ў Лепельскай ЦРБ. | Лепельский райисполком